Від, князь літоўскі
З Вікіпедыя.
Від–Раман «Воўк» (? - да 1263?), князь літоўскі, мяркуемы бацька Трайдзеня.
З рускіх крыніц згадваецца толькі познім Васкрасенскім летапісам, заходнім крыніцам невядомы. Паводле летапісу Від — сын Давіла Расціславіча, але такая генеалогія лічыцца неслушнай. Аднак адмаўляць гістарычнасць асобы Віда, як прапануюць некаторыя даследчыкі,[1] нельга, бо ў Сімеонаўскім летапісе пад 1266 годам, паведаляецца аб шлюбе дачкі Віда з Васіліем Яраславічам, тымчасова князем кастрамскім. Апроч таго, згаданы тым жа Васкрасенскім летапісам, як малодшы брат Віда, Гердзень — безумоўна гістарычная асоба. Таксама Від, пад імем Давыд II, згадваецца ў «Записках» расійскай імператрыцы Кацярыны II. Сустракаецца, што Віда завуць і Вітаўтам.
Таксама, вышэйзгаданы Васкрасенскі летапіс падае Віда за вял. кн. літоўскага перад Трайдзеням, паведамляючы што Від далучыў да ВКЛ землі ятвягаў і нейкую Дзярэўскую зямлю. Некаторыя даследчыкі даюць гэтаму веры, спасылаючыся на тое, што час смерці Шварна дакладна невядомы, але не тлумачаць дзе гэтая Дзярэўская зямля і іншыя пытанні. Тымчасова сучасныя Шварну і Трайдзеню крыніцы нічога аб Відзе і яго дейнасці не ведаюць.
- ↑ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // БГА 2001. № 5. С. 48-61; № 6. С. 42-53; 2002. № 1. С. 47-60.