Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
З Вікіпедыя.
Вячаслаў Леанідавіч НАСЕВІЧ (20.7.1957, горад Віцебск): беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1991).
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізма, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання ВКЛ; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.
Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп'ютарнага мадэлявання)» (абаронена ў 1991).
Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка» (1982). Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (з 1982), у Камітэце па архівам і справаводству, на чале аддзелу дзяржаўнай геральдычнай службы (пазней — геральдыкі і генеалогіі) (1993—1997); дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтру электроннай дакументацыі (з 1998).
- Адкрытыя матэрыялы ўласнай сеціўнай пляцоўкі В. Насевіча. — http://vn.belinter.net/bio.html.