See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Воранаўскі раён — Вікіпедыя

Воранаўскі раён

З Вікіпедыя.

Воранаўскі раён

Воранаўскі раён

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: -

геаграфічнае месцазнаходжанне
сталіца: Воранава
плошча: 1,5 тыс. км²
насельніцтва: 32.2 тыс. 2007
шчыльнасць насельніцтва: 27 жых./км²
часавы пояс: EEST+2EEDT
гімн: -
нумарныя знакі аўтамабіляў: -
карта
Выява:-

Воранаўскі раён. Раён у складзе Гродзенскай вобласці.

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці, з 20 верасня 1944 раён ў складзе Гродзенскай вобласці, у 1962 да яго далучаны Радунскі раён. Цэнтр раёна - гарадскі пасёлак Воранава. У складзе раёна гарадскі пасёлак Радунь, 338 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельсаветаў: Бастунскі, Беняконскі, Больцішскі, Гіркаўскі, Доцішскі, Жырмунскі, Забалацкі, Канвелішскі, Місявіцкі, Нацкі, Пагародзенскі, Паляцкішскі, Пераганцаўскі.

[правіць] Гісторыя

Першыя згадкі пра некаторыя паселішчы Воранаўскага раёна датуюцца 1217 годам. У летапісе "Манумента Германіка" згадваюцца Радунь і Жырмуны.

У 1557 годзе Радунская воласць была прыпісаная да каралеўскіх уладанняў караля Польшчы Жыгімонта Аўгуста.

У 15 ст. Воранаўшчына уваходзіла ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў ВКЛ. Акрамя дзяржаўных земляў тут былі маёнткі Гаштольдаў, Глінскіх, Тышкевічаў, Сапегаў.

Падчас Расійскай імперыі воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.

У 1915-1918 тэрыторыя была акупаваная войскамі кайзераўскай Германіяй, у 1919-1939 занята польскімі войскамі, а ў 1939 савецкімі і ўвайшла ў склад БССР.

[правіць] Прырода

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Лідскай раўніны. Рэльеф пераважна раўнінны. Пераважае вышыня 160-180 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт - 215 метраў (каля вёскі Тракелі). Карысныя выкапні: торф, цагельныя гліны, пясчана-гравійны матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня -5,8 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня 17,7 градуса па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 615 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 193 сутак. Працякаюць рэкі Жыжма, Дзітва (з прытокам Радунька) - правыя прытокі Нёмана. Лясы пераважна хваёвыя і яловыя, у далінах рэк участкі з насаджэннямі бярозы і вольхі. Лясы займаюць 26 % тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя.

[правіць] Насельніцтва

На тэрыторыі раёна жыве 32,8 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2007 года). З іх:
гарадское насельніцтва – 9,2 тыс. чалавек;
сельскае насельніцтва – 23,6 тыс. чалавек.

Нацыянальны склад:
палякі – 83%;
беларусы – 10,5%;
літоўцы – 1,9% і інш.

Ў 2006 годзе ў раёне нарадзілася 302 чалавекі, памёр – 601 чалавек.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -