Ахейцы
З Вікіпедыя.
Ахейцы (грэч.: Ἀχαιοί) — адно з асноўных старажытнагрэцкіх плямёнаў, жыўшае ў Фесаліі з пачатку 2-га тыс. да н. э. і на Пелапанэсе.
Дзяржавы ахейцаў: Мікены, Пілас, Аргас і інш.
Ахейцы ўдзельнічалі ў Траянскай вайне. У XII стагоддзі да н. э. выцесненыя дарыйцамі у Малую Азію, на Кіпр і іншыя астравы, на поўнач Пелапанэса (вобласць атрымала назву Ахайя).
У эпічнай мове «Іліады» Гамера пад ахейцамі разумеюцца ўсе грэкі.