Аляксандр Шлюбскі
З Вікіпедыя.
Аляксандр Нупрэевіч ШЛЮБСКІ (16 чэрвеня 1897, в. Межава Полацкага пав. — ?), беларускі літаратуразнаўца, этнограф, фалькларыст, бібліёграф.
Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археаграфігічнага інстытута (1922), удзельнічаў у арганізацыі архіваў у Веліжы, Оршы, Полацку, Віцебску, з 1923 – у Інбелкульце, з 1929 – у Інстытуце гісторыі БелАН. У 1930 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў ссылкі ў Ніжні Ноўгарад, у 1935 – арыштаваны паўторна і асуджаны на 3 гады лагераў. Далейшы лёс невядомы.