Аляксандр Андрэевіч Баранаў
З Вікіпедыя.
АЛЯКСА́НДР АНДРЭ́ЕВИЧ БАРА́НАЎ (1746, Каргополь — 16(28) красавіка 1818, каля вострава Ява) — рускі купец, першы галоўны кіраўнік рускіх паселішчаў у Амерыцы (1790—1818). Даследаваў тэрыторыі, ля Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночна-Заходняй Амерыкі, усталяваў гандлёвыя сувязі з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі, Кітаем. Па распараджэнні Баранава ў 1812 годзе заснаваны Форт Рос у Каліфорніі.
Дзякуючы яго энергіі і адміністрацыйным здольнасцям, значна пашырылісь гандлёвыя сувязі рускіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы з Каліфорніяй, Гавайскімі астравамі і Кітаем; былі створаны новыя паселішчы, падрыхтаваны шэраг экспедыцый для абследавання раёнаў Ціхаакіянскага ўзбярэжжа, пакладзена пачало караблебудаванню, медзеплавільнай вытворчасці і здабычы вугля ў рускай Амерыцы, арганізавана школа на Алясцы і інш. Бараноў удзельнічаў у абследаванні і апісанні Чугачскага заліва, прылеглых астравоў і іншых раёнаў. Імем Баранава названы востраў у архіпелагу Аляксандра (у заліве Аляска).