See also ebooksgratis.com: no banners, no cookies, totally FREE.

CLASSICISTRANIERI HOME PAGE - YOUTUBE CHANNEL
Privacy Policy Cookie Policy Terms and Conditions
Агрэгатны стан — Вікіпедыя

Агрэгатны стан

З Вікіпедыя.

Агрэга́тны стан (лат. aggregatus "агрэгатус" – злучаны) – стан існавання рэчыва, які адрозніваюцца ад іншых агрэгатных станаў характарам цеплавога руху малекул (атамаў) рэчыва і іхняга ўзаемадзеяння. Пераходы ад аднаго агрэгатнага стану да іншага звычайна характарызуюцца скачкападобнымі зменамі асноўных фізічных характарыстык рэчыва (у прыватнасці, шчыльнасці, цвёрдасці, энтрапіі).

Існуюць наступныя агрэгатныя станы рэчываў:

  • цвёрдае цела (цвёрды стан) – у гэтым стане рэчыва захоўвае сваю форму і аб'ём. Гэта адбываецца таму, што малекула|малекулы (атамы) рэчыва захоўваюць толькі магчымасць ваганняў каля пазіцыі раўнавагі. Розныя формы цвёрдага стану характарызуюцца рознай ступенню ўпарадкавання. Так, крышталічныя рэчывы вызначаюцца захаваннем дальняга парадку, шкло і іншыя формы аморфных рэчываў – сярэдняга парадку
  • вадкасць (вадкі стан) – у гэтым стане рэчыва захоўвае аб'ём, але не захоўвае форму. У вадкім стане малекулы (атамы) рэчыва захоўваюць магчымасць перамяшчэння адна адносна адной шляхам пераскоку з аднае пазіцыі раўнавагі ў іншую, захоўваючы толькі бліжні парадак. Вадкасцям уласцівыя высокая пластычнасць і цякучасць.
  • газ (газападобны стан) – у гэтым стане рэчыва не захоўвае ні аб'ём, ні форму. У газах малекулы (атамы) амаль не ўзаемадзейнічаюць, рухаюцца незалежна па ўсім аб’ёме у якім знаходзяцца.

Напрыклад, лёд, вада і вадзяная пара з'яўляюцца праыкладамі адпаведна цвёрдага, вадкага і газападобнага стану аднаго і таго ж рэчыва (вады).

Вадкасці і цвёрдыя целы належаць да г.зв. кандэнсаваных сістэм. У іх малекулы (атамы) размяшчаюцца блізка адна ад адной, і сілы ўзаемадзеяння паміж імі значна большыя. У выніку вадкасці і цвёрдыя целы толькі нязначна змяняюць свой аб’ём пад уплывам механічнага ці тэмпературнага ўздзеяння.

Як асобны агрэгатны стан можа разглядацца таксама плазма, бо зараджаныя часцінкі, з якіх яна складаецца, у адрозненне ад нейтральных малекул газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях. У той жа час, плазма па многіх характарыстыках супадае са звычайным газам.

Пераход вадкасці ў газ называецца кіпеннем, адваротны працэс – кандэнсацыяй. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае – плаўленнем, адваротны – цвярдзеннем, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца сублімацыяй. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры нармальным атмасферным ціску з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі рэчываў.

Пераходы з аднаго агрэгатнага стану ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях тэмпературы і ціску, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных агрэгатных станаў. З гэтай прычыны ў навуцы карыстаюцца больш агульнымі паняткамі фазы і фазавага пераходу.


aa - ab - af - ak - als - am - an - ang - ar - arc - as - ast - av - ay - az - ba - bar - bat_smg - bcl - be - be_x_old - bg - bh - bi - bm - bn - bo - bpy - br - bs - bug - bxr - ca - cbk_zam - cdo - ce - ceb - ch - cho - chr - chy - co - cr - crh - cs - csb - cu - cv - cy - da - de - diq - dsb - dv - dz - ee - el - eml - en - eo - es - et - eu - ext - fa - ff - fi - fiu_vro - fj - fo - fr - frp - fur - fy - ga - gan - gd - gl - glk - gn - got - gu - gv - ha - hak - haw - he - hi - hif - ho - hr - hsb - ht - hu - hy - hz - ia - id - ie - ig - ii - ik - ilo - io - is - it - iu - ja - jbo - jv - ka - kaa - kab - kg - ki - kj - kk - kl - km - kn - ko - kr - ks - ksh - ku - kv - kw - ky - la - lad - lb - lbe - lg - li - lij - lmo - ln - lo - lt - lv - map_bms - mdf - mg - mh - mi - mk - ml - mn - mo - mr - mt - mus - my - myv - mzn - na - nah - nap - nds - nds_nl - ne - new - ng - nl - nn - no - nov - nrm - nv - ny - oc - om - or - os - pa - pag - pam - pap - pdc - pi - pih - pl - pms - ps - pt - qu - quality - rm - rmy - rn - ro - roa_rup - roa_tara - ru - rw - sa - sah - sc - scn - sco - sd - se - sg - sh - si - simple - sk - sl - sm - sn - so - sr - srn - ss - st - stq - su - sv - sw - szl - ta - te - tet - tg - th - ti - tk - tl - tlh - tn - to - tpi - tr - ts - tt - tum - tw - ty - udm - ug - uk - ur - uz - ve - vec - vi - vls - vo - wa - war - wo - wuu - xal - xh - yi - yo - za - zea - zh - zh_classical - zh_min_nan - zh_yue - zu -