18 ліпеня
З Вікіпедыя.
18 ліпеня - сто дзевяноста дзевяты (двухсоты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1770: Расійскія войскі разбілі асманскую армію на рацэ Ларга.
- 1773: Авангард расійскай арміі разбіў 10-тысячны корпус асманскага войска ў бітве пры Гурдабале, што забяспечыла пераправу асноўнай расійскай групоўкі праз Дунай.
- 1812: У Расіі створана апалчэнне ў час вайны з Францыяй.
- 1854: Падчас Крымскай вайны салавецкія манахі адбілі атаку двух брытанскіх паравых фрэгатаў на Салавецкі манастыр.
- 1936: Ваенны путч у Іспаніі, пачатак грамадзянскай вайны 1936–1939 гадоў.
- 1941: У Лондане падпісана савецка-чэхаславацкае пагадненне аб сумеснай барацьбе супраць Германіі і фарміраванні на савецкай тэрыторыі чэхаславацкіх вайсковых фарміраванняў.
- 1981: Савецкі лётчык капітан В. А. Куляпін здейсніў другі ў гісторыі таран на рэактыўнам самалёце, збіў самалёт-парушыцель савецка-турэцкай мяжы.
[правіць] Нарадзіліся
- 1552: Рудольф II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1694: Аляксандр Бутурлін, расійскі ваеначальнік, генерал-фельдмаршал (пам. 1767)
- 1730: Юзэф Катэнбрынг, беларускі і польскі пісьменнік, педагог (пам. ~1804)
- 1811: Уільям Тэкерэй, англійскі пісьменнік
- 1851: Янка Лучына, беларускі паэт (пам. 28.7.1897)
- 1909: Андрэй Грамыка, міністр замежных справаў СССР
- 1918: Нельсан Мандэла, прэзідэнт ПАР, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра 1993 году
[правіць] Памерлі
- 1613: Іпацій Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай