14 ліпеня
З Вікіпедыя.
14 ліпеня - сто дзевяноста пяты (сто дзевяноста шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1099: Падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Іерусалім.
- 1187: Пачатак марскога походу наўгародцаў на сталіцу Швецыі горад Сігтуну.
- 1471: Адбылася бітва на Шалоні ў ходзе маскоўска–наўгародскай вайны 1471 году, першы крок да далучэння Ноўгарада да Маскоўскай дзяржавы.
- 1500: Адбылася бітва на Ведрашы ў ходзе маскоўска–літоўскай вайны 1500–1503 гадоў.
- 1700: Заключаны Канстанцінопальскі мірны дагавор, паводле якога ад Асманскай імперыі да Маскоўскай дзяржавы адыйшлі Азоў і Запарожжа.
- 1708: Адбылася бітва пры Галоўчыне ў ходзе Паўночнай вайны 1700–1721 гадоў.
- 1778: Расійская эскадра (36 караблёў) перамагла турэцкую (49 караблёў) у бітве ля вострава Фіданіт (Змяіны) падчас руска-турэцкай вайны 1787–1791 гг.
- 1789: Узяцце Бастыліі.
- 1913: У Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства.
[правіць] Нарадзіліся
- 1743: Гаўрыла Дзяржавін, рускі паэт і дзяржаўны дзеяч
- 1918: Інгмар Бергман, шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік (пам. 30.7.2007)
- 1920: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык (пам. 20.7.1970)
- 1927: Георгій Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык-медыявіст
- 1992: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 14.4.1920)
[правіць] Памерлі
- 1704: Соф'я Аляксееўна, руская царэўна, дачка цара Аляксея Міхайлавіча, у 1682–1689 рэгентка пры малалетніх царах Іване V і Пятры I.