Іспанская мова
З Вікіпедыя.
Іспанская (español, castellano) | |
---|---|
Ужываецца ў: | Аргентына, Балівія, Венесуэла, Гандурас, Гватэмала, Іспанія, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калумбія, Коста Рыка, Куба, Мексіка, Нікарагуа, ЗША, Панама, Парагвай, Пуэрта Рыка, Перу, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінея |
Рэгіён: | Паўднёвая (акрамя Бразіліі, Сурынама і францускай Гаяны) і Цэнтральная Амерыка; Мексіка and substantial minorities in other parts of North America and the Caribbean; Іберыйскі паўвостраў; and enclaves and immigrant groups on all continents |
Колькасць носьбітаў: | 330 мільёнаў (417 мільёнаў, для якіх іспанская - другая мова). |
Класіфікацыя: | Індаеўрапейская Раманская |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў: | Аргентына, Балівія, Венесуэла, Гандурас, Гватэмала, Іспанія, Дамініканская Рэспубліка, Заходняя Сахара, Калумбія, Коста Рыка, Куба, Мексіка, Нікарагуа, Новая Мексіка (ЗША), Панама, Парагвай, Пуэрта Рыка, Перу, Сальвадор, Уругвай, Чылі, Эквадор, Экватарыяльная Гвінея і Еўрасаюз. |
Рэгулюецца: | — |
Код мовы | |
ISO 639-1 | es |
ISO 639-2(B) | spa |
ISO 639-2(T) | spa |
SIL | SPA |
Іспанская мова, таксама касцільяна і касцільская, раманская мова ібера-раманскай падгрупы. Назва касцільская мова пераважала да канца 15 ст., у наш час пераважае ў Лацінскай Амерыцы.
Распаўсюджанне: Іспанія (цэнтральная і паўднёвая часткі), Канарскія астравы, Андора, Лацінская Амерыка, паўднёвы захад ЗША, Філіпіны, былыя іспанскія калоніі і пратэктараты ў Афрыцы. Колькасць носьбітаў у свеце 322,3 млн.ч., у Іспаніі 28,2 млн.ч. (1986)[1]
Адна з афіцыйных і рабочых моваў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Іспанія, 19 краін Лацінскай Амерыкі, Экватарыяльная Гвінея.
[правіць] Пісьменнасць
У аснове літаратурнай мовы ляжыць касцільскі дыялект, які заняў пануючае становішча з 16 ст. Пісьменнасць — на аснове лацінскага алфавіту. Найстарэйшыя помнікі на касцільскім дыялекце— «Песня аб маім Сідзе» (1140), «Фуэра» (запіс правоў гораду Авіла, 1155).
[правіць] Дыялекты
Дыялектнае дзяленне спецыфічнае, з многімі гаворкамі паўночнай часткі арэалу, і параўнальным дыялектным адзінствам на поўдні Іспаніі, спрычыненым арабскім панаваннем 8—15 ст.
Паўночныя дыялекты: арагонскі з 3 гаворкамі — пірынейскай, прыбярэжнай (басейн р. Эбра у Навары і Арагоне), ніжнеарагонскай; леонскі (гаворкі леонская, астурыйская або бабле, мірандская); касцільскі (гаворкі бургаская, алаўская, сарыйская або сарыянская, рыёхская або рыяханская).
Паўднёвыя дыялекты: андалусійскі (адмены андалусійская, мурсійская, эстрэмадурская і канарская).
[правіць] Гісторыя
Мова з'яўляецца навейшым этапам развіцця жывой народнай лаціны, занесенай на Пірынейскі паўвостраў рымскімі каланізатарамі (3—2 ст. да н.э.).
...
- ↑ Этналог, 15-ы выпуск.
Літ.: Лінгвістычны энцыклапедычны слоўнік, 1990; Этналог: мовы свету, 15-ы выпуск.