Хімачал-Прадэш
З Вікіпедыя.
Хімачал-Прадэш (англ.: Himachal Pradesh з хіндзі: «краіна заснежаных гор»), штат на поўначы Індыі. Гранічыць са штатамі Джаму і Кашмір на поўначы, Пенджаб на захадзе і паўднёвым захадзе, Хар'яна і Утар-Прадэш на поўдні, Утаракханд на паўднёвым усходзе, з Кітаем (Тыбет) на ўсходзе. Займае 17-е месца сярод штатаў па плошчы (55 673 км2) і 20-е па насельніцтву (6 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Шымла, некалі — летняя сталіца Брытанскай Індыі.
[правіць] Эканоміка
Адзін з багацейшых штатаў Індыі, пастаўшчык гідраэлектраэнергіі для Дэлі, Пенджаба і Раджастхана. 45% ВУП дае сельская гаспадарка, у якой занята больш за 70% працоўных. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, ячмень, кукурузу. ВУП штата складае каля 6 млрд. долл. ЗША (2006), штогадовы эканамічны рост каля 10%.
[правіць] Насельніцтва
95% насельніцтва — індуісты (найвялікшая прапорцыя ў Індыі), 2% — мусульмане.
[правіць] У Сеціве
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Індыі | |||
---|---|---|---|
Штаты |
Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх |
||
Саюзныя тэрыторыі |
Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх |