Старажытная Грэцыя
З Вікіпедыя.
ГРЭЦЫЯ СТАРАЖЫТНАЯ, Элада (грэч.: Ελλάδα), агульная назва тэрыторыі старажытнагрэчаскіх дзяржаў, якія займалі поўдзень Балканскага паўвострава, астравы Эгейскага мора, узбярэжжа Фракіі, заходняю берагавую паласу Малой Азіі і распаўсюджвалі свой уплыў у перыяд грэчаскай каланізацыі (8—6 ст. да н.э.) на тэрыторыі паўднёвай Італіі, усходняй Сіцыліі, паўднёвай Францыі, на паўночным узбярэжжы Афрыкі, а таксама на пралівы і ўзбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.
[правіць] Гістарычны нарыс
[правіць] Каменны век ў Грэцыі. Станаўленне і фарміраванне радавога ладу (каля 100 тыс. — каля 2900 да н. э.)
Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, якія знайшлі палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100-га — 40-га тыс. да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да этага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідзіка. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7-га тыс. — каля 2800 г. да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй, вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт прадстаўлены ў паўночнай Грэцыі культурамі Сэскла, Дыміні и Ларысы [дзеля яе характэрны ўмацованыя пасяленні на ўзгорках, з'яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры — ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі ў два колеры (звычайна чорны і чырвоны)]. У 5—4-м тысячагоддзях да н.э. з'яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На матэрыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малой Азіі і Сірыяй.
[правіць] Бронзавы век (каля 28 — каля 12 стагоддзя да н. э. Узнікненне раннекласавых грамадстваў
Культуру Грэцыі эпохі бронзы (умоўна названую крыта-мікенскай культурай, або Эгейскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назву мінойскай культуры, матэрыковай Грэцыі — эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора — кікладскай культуры.
Перыяд ранняй бронзы (каля 28 — каля 21 стагоддзя да н. э.). Гэты перыяд адзначаны асобым уздымам астраўной Грэцыі. Да сярэдзіны 3-га тысячагоддзя на шматлікіх астравах (на Сірасе, Парасе, Меласе, Кітнасе, Аморгасе і іншых) была развіта шырокая здабыча серабра, свінца і медзі і выраб металічнага посуду, зброі, прылад, упрыгожанняў і рытуальных рэчаў. Адначасова назіраецца значны прагрэс у ганчарным і будаўнічым рамёствах. Мараходства ў 2-й палове 3-га тысячагоддзя звязала ўсё ўзбярэжжа Эгейскага мора. З’яўляюцца першыя гарады: Паліохні на востраве Лемнас, Агіас-Козмас у Атыцэ. Умацоўванае паселішча з дварцом (т. з. «Дом чарапіц») на вяршыні пагорка ў Лерне (Аргаліда) адлюстроўвае рост улады племянных царкоў на ўзбярэжжы паўднёвай Грэцыі. На астатняй тэрыторыі матэрыковай Грэцыі радавы лад захоўваў поўную моц. Паміж 2200—2000 гадамі племянныя войны і перамяшченні знішчылі шэраг квітнеўшых цэнтраў на астравах і матэрыку. Этнічны склад насельніцтва ў 3-м тысячагоддзі складаў: сярод плямён спачатку пераважалі пеласгі, пазней іх адціснулі і часткова асімілявалі пратагрэчаскія плямёны, сярод якіх умацоўваліся ахейцы і іанійцы.
Перыяд сярэдняй бронзы (каля 20—17 стагддзяў да н. э.). Гэты перыяд адзначаны значным прагрэсам Крыта ў гаспадарчым і сацыяльным жыцці. Тут узніклі невялікія раннерабаўладальніцкія дзяржавы (Кнос, Фест, Агія-Трыяда, Маллія). Хутка эвалюцыяніравала крыцкае пісьмо: ад піктаграфічнага да іерагліфічнага (у 23—17 стагоддзях). Каля 18 стагддзя была выпрацавана новая сістэма — так званае слогавае пісьмо А. Зрабіўшы вялікі флот, крыцяне падпарадкавалі сабе рад вастравоў Эгейскага мора. Шырокія гандлёвыя сувязі з Егіптам і дзяржавамі Пярэдняй Азіі забяспечылі Крыту першынство ў Эгейскім басейне.
Унутранняю гісторыю матэрыковай Грэцыі ў 20—17 стагоддзях да н. э. характэрызуе параўнальна павольнае развіццё, садзейнічаўшае ўстолівасці абшчынных адносін. Толькі з 17 стагоддзя фарміраванне раннерабаўладарніцкіх дзяржаў Мікен, Тырынфа, Піласа і іншых. Аткрыццё ў Мікенах пахавання царскіх сямей у вялікіх калодзежавобразных (т. з. шахтавых) могіках утрымлівалі велізарную колькасць каштоўных рэчэй (упрыгожванні, зброя, залатыя маскі і т. д.), сведча аб узмацненні значэння ўлады ахейскіх дыныстаў ужо ў сярэдзіне 17 — канцы 16 стагоддзяў.
Перыяд позняй бронзы (каля 16 — каля 12 стагоддзяў да н. э.). Працягваўся ўздым крытскіх дзяржаў. У так званы новадварцовы перыяд (каля 1700—1450 гадоў да н. э.) перабудаваны і пашыраны палацы Кноса і Феста, нанава ўздвігнуты палац у Ката-Закра. Раслі гарады, пашыраліся знешія сувязі. Марское ўладарства (талассократіа) крыцян гэтага часу захавалась у памяці грэкаў праз многа стагоддзяў. Каля 1470 года да н. э. тэктанічная катастрофа на востраве Фера паўлекла за сабой згубнае землетрасенне на Крыце. Разбурэнне гарадоў і вёсак, гібель насельніцтва і флота — усе гытыя падзеі вызначылі запусценне вострава. У Кносе палац быў адбудоўван; прыблізна да 1380 года да н. э. тут захоўвалась невялікая дзяржава.
Матэрыковая Грэцыя дасягнула найвышэйшага ўздыма ў 16—13 сагоддзях да н. э. Прагрэс у земляробстве і рамёствах пацягнуў рост насельніцтва. Міжусобіцы суседзей, абарончыя і ваенныя саюзы дынастаў характэрны для гісторыі таго часу. Гэта атрымала адлюстраванне ў багатай легендарнай традыцыі і ў эпічнай спадчыне ахейцаў. Мікенская культура ахейцаў аказала ўплыў на суседнія дзяржавы, у тым ліку і на Егіпет. Флоты царэй Іолкаса, Мікен, Піласа, Фіў і іншых дзяржаў дазволілі ахейцам весці шырокі заморскі гандаль рамесленнымі вырабамі, якія часам праізводзеліся спецыяльна на вываз. Дзеля 15—14 стагоддзяў да н. э. характэрна шырокае распаўсюджанне ахейскіх вырабаў на ўсход (у Трааду і іншыя раёны Малой Азіі, на Кіпр, у Фінікію, Сірыю, Егіпет) і на захад (у Сіцылію і Паюднёваю Італію). Ускладненне дзяржаўнага жыцця ахейцаў прывяло да развіццю пісменства: прыстасаваўшы да свайго дыялекта крыцкае пісьмо, ахейцы зрабілі больш дасканалае, так званае слогавае пісьмо Б. Дакументы гаспадарчай справаздачнасці (гліняныя таблічкі) гэтага пісьма знойдзены ўва многіх палацах матэрыковай і вастраўной Грэцыі. Прачытаныя М. Вентрысам і Дж. Чэдвікам, гэтыя таблічкі даюць магчымасць характаразаваць ахейскія дзяржавы як раннерабаўладальніцкія. Буйнейшымі землеўладальнікамі былі ахейскія цары — ванакты і ваеначальнікі — лаўагеты, прымяняліся арэнда і субарэнда зямлі. Рабы знаходзіліся ў розных ступянях залежнасці ад сваіх уладароў. Паселішча былі абкладзены натуральнымі падаткамі. У 13 сагоддзі ахейскія дынасты не раз распачыналі заморскія паходы. Прыблізна да 1200 года да н. э. вучоныя адносяць і паход ахейцаў на Трою. Прычыны ўзнікнення Траянскай вайны незразумелы; ахейцы разбурылі багаты горад. Паход грэкаў апеты ў паэмах «Іліада» і «Адысея». З канца 13 сагоддзя пачынаецца хуткі зняпад элладскай культуры (апусценне Піласкага палаца) (каля 1200 года да н. э.), Мікен і Тырынфа (каля 1120 года да н. э.) і шэрага паселішч Аргаліды. Мабыць, гэта была звязана з вялікім напружаннем, выкліканым Траянскай вайной і міжусобнай барадзьбой, а таксама скарачэннем марскога гандлю з краінамі Ўсхода ў сувязі з перамяшканнямі плямёнаў — так званых «народаў мора».
[правіць] Перыяд дарыйскага перасялення — пачатак жалезнага века. Далейшае фарміраванне класавых грамадств (каля 11—9 ст. да н.э.)
Каля 1200 года да н. э. племянныя ўварванні ахапілі ўсю матэрыковую Грэцыю і вастравы, уключаючы Крыт. З паўночных раёнаў уварваліся новыя грэцкія плямёны дарыйцаў, заняўшых частку зямель у Сярэдняй і Паўднёвай Грэцыі. Толькі Афіны змаглі захаваць сваю незалежнасць, і туды бегла частка насельніцтва з пераможаных ахейскіх дзяржаў Пелапанэса. Уварванне дарыйскіх плямён, жыўшых яшчэ ва ўмовах радавога ладу, паўлекла за сабою хуткі распад ахейскіх дзяржаў і ажыўленне радавых адносін у грэцкам грамадстве. Асновай далейшага развіцця прадукцыйных сіл стала паступовае распаўсюджанне жалезных прылад працы і ўзбраення. Дарыйцы атрымалі ў спадчыну ад ахейцаў і крыцян плуг, колавыя павозкі, парусныя суда, прэсы, ганчарны круг і іншыя прылады працы, зачаткі архітэктуры (асабліва храмавай і крэпасной). Пасля дарыйскага заваявання ў Грэцыі склаліся дробныя самастойныя абшчыны; ва ўлады стаялі басілеі, паўсюль узмацоўвалася радавая знаць. У многіх раёнах уласнасць рода на зямлю стала асновай земляробства. Пакоранае мясцовае насельніцтва становіцца ўласнасцю радоў заваёўнікаў, распадаўшыхся на большэсямейныя абшчыны. Працэс заняволяння мясцовага насельніцтва працякаў неадначасова. У Спарце членам абшчыны заваёўнікаў — спартыятам — супрацьстаялі перыекі — былое карэннае насельніцтва тэрыторыі Спарты, пакораннае і адціснутае да граніц Лаконікі; прыекі захоўвалі абмежаванае самакіраванне, займаліся рамяством і гандлям. Іншай катэгорыей залежнага насельніцтва ў спарце былі іліоты — пакоранае спартыатамі земляробскае насельніцтва Мессэніі і іншых вобласцей; яны лічылісь уласнасцю дзяржавы і былі прымацоўваны да зямельных участкаў спартыятаў. Падобныя ілотам катэгорыі залежнага насельніцтва існавалі ў Фесаліі (пенасты), на Крыце (клароты) і ў іншых вобласцях Грэцыі. У Афінах закабаленне земляробаў адбывалась шляхам даўгавой залежнасці і канцэнтрацыі ў руках радавой знаці.
Да 9 стагоддзя гэцкія плямёны засялілі: эалійцы — Паўночную Грэцыю, дарыйцы — Сярэднюю Грэцыю і усходнюю частку Пелапанэса, іанійцы — Атыку, ахейскія плямёны, захаваўшыя самастойнасць, былі адціснуты ў Аркадыю і Ахайю. Важнейшая падзея гэтага часу — пачатак каланізацыі грэкамі вастравоў і ўзбярэжжа Малой Азіі: паўночныя раёны засялілісь эалійцамі, цэнтральныя (Іанія) — іанійцамі, южныя — дарыйцамі.
[правіць] Узнікненне і развіццё поліснага ладу (8—6 ст. да н.э.)
Далейшае развіццё жалезных прылад працы прывяло да выдзялення рамеснікаў. Аддзяленне рамяства ад земляробства адзначвала пераход да шырокаму абмену, вытворчасць на рынак, да развіццю гарадоў. Для гарадоў Грэцыі стала жыццёва важна ўстанаўленне рэгулярных тарговых сувязей і забеспечэнне насельніцтва гарадоў сыравінай і нехапаючымі прадуктамі харчавання. У гарадах скапліваліся беззямельныя сяляне. Узрасла ў той жа час патрэба ў рабах. Эканамічнай неабходнасцю стала стварэнне калоній. Яно было выклікана раней за ўсё класавай барацьбой унутры грэцкіх гарадоў-дзяржаў і праводзіўся з мэтай смякчэння рэзкіх сацыяльных супярэчнасцей. У сярэдзіне 8 стагоддзя была створана першая калонія гарадоў на востраве Эўбеі, Кумы — у Італіі. Росквіт каланізацыі пападае на 7—6 стагоддзі да н. э. Грэцкія калоніі распаўсюдзіліся па паўночным узбярэжжы Эгейскага мора, усходнім узбярэжжы Сіцыліі, узбярэжжу Тарэнскага заліва ў Італіі і прадзвінуліся на ўзбярэжжа Чорнага мора (Понта Эўксінскага). Толькі Мілетам была заснована 75 калоній на Чорным моры. У рэзультаце грэцкі гандль ужо ў 6 стагоддзі набыў міжнародны характар; рамесныя вырабы грэкаў знаходзілі шырокі збыт і на заходнім і на ўсходніх ранках. У Грэцыю паступалі рабы; яна вывозіла хлеб і іншая прадукты харчавання, сыравіну, прадметы раскошы. Паўсюднае распаўсюджванне атрымалі манеты, запазычаныя грэкамі ў лідыйцаў у 7 стагоддзі да н. э. Некаторыя гарады ператварыліся ў агульнагрэцкія рэлігійныя цэнтры (Дэльфы, Алімпія). Рост колькасці рабоў у гарадах умацоўваў пазіцыі рабаўладальнікаў, звязаных з гандлям, рамяством і грашовай гаспадаркай. Аднак асноўны сродак вытворчасці — зямля і палітычная ўлада па-ранейшаму заставаліся ў руках радавой знаці, эканамічная магутнасць якой грунтавалася на семейна-радавой уласнасці на зямлю і заняволянні і закабаленні дробных землеўладарнікаў. Барацьба дэмаса супраць радавой арыстакратыі і пазыковага рабства складваюць алаблівасць перыяда 8—6 стагоддзяў да н. э. У выніку ўпорнай барацьбы дэмас дабіўся ў некаторых гарадах Грэцыі адмены пазыковай кабалы (напрыклад, у Афінах у выніку рэформ Салона 594/593 гадоў да н. э.). Аднак падавіць супраціўленне радавой знаці правядзенню рэформ было немагчыма толькі з дапамогай насілля. Такой сілай стала тыранія — аднаасобная ўлада, устаноўленая шляхам узброенай барацьбы і абапяраўшаяся на рух сялянскай беднаты і падтрымку гандляроў і рамеснікаў. Раннегрэцкая тыранія (7—6 стагоддзі да н. э.) характэрна і для раду гарадоў матэрыковай Грэцыі [у гарадах Сікіоне, Карынфе (тыранія Кіпсела, Перыяндра), Мегары, пазней — у Афінах (тыранія Пісістрата, рэформы Клісфена)], і для для гарадоў Іаніі [Мілета, Эфеса, Самаса (тыранія Палікрата)]. У рэзультаце рэформ тыранаў былі ліквідаваны эканамічныя і палітычныя прывелегіі радавой арыстакратыі. У перыяд 8—6 стагоддзяў да н. э. сфарміравалась асобная форма сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыі старажытнагрэцкага грамадста — поліс (горад-дзяржава) як калектыў свабодных грамадзян, супрацьстаяўшым рабам і іншым катэгорыям залежнага насельніцтва (кларотам, пенэстам, ілотам і іншым), а таксама чужаземцам — метэкам. Належнасць да полісу забяспечвала калектыву паўнапраўных грамадзян права ўласнасці на зямлю і рабоў. У залежнасці ад ступені перамогі земляробаў і рамеснікаў радавой знаццю канстытуцыя поліса была альбо алігархічнай (напрыклад, у Спарце, на Крыце), альбо дэмакратычнай (напрыклад, у Афінах). Пад канец 6 стагоддзя да н. э. рабства шырока распаўсюдзілась у некаторых высока эканамічна развітых полісах (Карынф, Афіны), дзе рабы і рабаўладальнікі сталі антаганічнымі класамі. У той жа час у радзе іншых полісаў (Спарта, полісы Крыта, Аргаса і іншых) разам з рабствам у цячэнні працяглага часу перажыткі радавога ладу. У сярэдняй і паўднёвай Грэцыі існавалі яшчэ племянныя зямляробскія абшчыны, у якіх захоўвалася натуральная земляробская гаспадарка і племянны лад (Факіда, Этолія, Аркадыя і іншыя).
Між полісамі разгарнулась барацьба, выклікаўшаяся рознымі эканамічнымі і палітычнымі прычынамі. У канцы 6 стагоддзя да н. э. першае буйное аб’яднанне гарадоў — Пелапанэскі саюз пад узначальваннем Спарты, сазданы дзеля аб’яднання ваенных сіл Пелапанэса (акрамя Аргаса) і для арганізацыі дапамогі Спарце пад час паўстанняў ілотаў.