Персы
З Вікіпедыя.
Персы | |
---|---|
Агульная колькасць | 50-70 млн чалавек |
Найбольшыя разселенні | Іран: 50 810 000 ЗША: 1 186 000 |
Мова | Персідскі |
Рэлігія | Пераважна іслам шыіцкага толку, менш - зораастрызм і хрысціянства. |
Блізкія этнічныя групы | Індаеўрапейцы |
Персы, фарсы , нацыянальнасць, складнік каля паловы насельніцтва Ірана. Жывуць галоўным чынам у Цэнтральным і Усходнім Іране. Кажуць на персідскай мове. Антрапалагічна прыналежаць да паўднёвай галіны вялікай еўрапеоіднай расы.
[правіць] Этнагенез
Пранікненне іранскіх плямёнаў на тэрыторыю сучаснага Ірана меркавана ставіцца да 2-му тыс. да н. э. (па меркаванню адных навукоўцаў — з Сярэдняй Азіі, па меркаванню іншых — з Закаўказзя). Персідскія плямёны займалі панавальнае становішча ў дзяржаве Ахеменідаў. У наступным фармаванні П. удзельнічалі таксама арабскія, цюркскія і мангольскія плямёны. Сур'ёзнай гістарычнай мяжой з'яўляецца заваёва Ірана арабамі. Персы прынялі іслам, выпрабавалі ўплыў арабскай культуры і мовы(7 ст.). У 11-12 стст. тут з'явіліся туркі-сельджукі, у 13-14 стст. правіла мангольская дынастыя Хулагуідаў, у 16 - дынастыя Селевкідаў, у 18 - цюркская дынастыя Каджараў. Усе яны пакінулі свой след, але і ад персаў іншыя народы таксама шматлікае перанялі.
У сярэдзіне 19 ст. пачалося фармаванне П. у нацыю; працэс асіміляцыі персамі інш. народнасцяў Ірана (асабліва размаўлялых на мове іранскага гурта) працягваецца і ў цяперашні час. Па рэлігіі — мусульмане шыіцкага толку. Да арабаў П. вызнавалі зораастрызм, які захаваўся ў некалькі змененым выглядзе ў гебраў. У Індыі іх завуць парсамі, а іх вучэнне - парсізм. У старажытнасці распаўсюджанае было маніхейства.
На працягу шматлікіх стагоддзяў Іран быў манархіяй. Тытул кіраўніка - шах, падышах("цар"), шах-ін-шах("цар цароў"). З 1979 г. Іран - ісламская рэспубліка.