Месапатамія
З Вікіпедыя.
МЕСАПАТАМІЯ, Міжрэчча, Двурэчча — гістарычны рэгіён ў Заходняй Азіі ў сярэднім і ніжнім цячэнні Еўфрата і Тыгра, якая ахоплівала сучасны Ірак, Сірыю і частку Ірана і Турцыі. Гэта быў адзін з найболыш буйных ачагоў культуры старажытнага Усходу, цэнтраў тагачаснай цывілізацыі. На тэрыторыі Месапатаміі ў 4—3 тыс. да н.э. сфарміравалася раннякласавая дзяржава, у выніку гістарычнага развіцця якой узнік шэраг іншых дзяржаў (Асірыйская, Акад, Ур). У пачатку 2 тыс. да н.э. у паўднёвай частцы Месапатаміі склалася Вавілонская дзяржава. У 4 ст. да н.э. гэты гістарычны рэгіён увайшоў у склад дзяржавы Аляксандра Македонскага, а пасля яго смерці спачатку падпарадкоўваўся дзяржаве Селеўкідаў, потым знаходзіўся ў складзе дзяржавы Сасанідаў, а ў 7 ст. падпаў пад уладу Арабскага халіфату.[1]
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 151.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.151. ISBN 5-343-00151-3.