Люцыян Крашэўскі
З Вікіпедыя.
Люцыян КРАШЭЎСКІ (24 ліпеня 1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) – 2 лютага 1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча), беларускі і польскі мастак, фатограф. Брат польскага празаіка Юзэфа Крашэўскага.
Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага універсітэта. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863–1864, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.
[правіць] Літаратура
- PSB
[правіць] Крыніцы
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794-1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. - Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9