Лакадыўскія астравы
З Вікіпедыя.
Лакадыўскія астравы (англ.: Laccadive Islands), група астравоў (каралавых атолаў вышынёй 3-4 м) у Аравійскім моры, на захадзе ад Малабарскага ўзбярэжжа паўвострава Індастан. Належаць Індыі, уваходзяць у склад астраўной саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп. Плошча 28 км2. Клімат субэкватарыяльны, мусонны.