Жалезны век
З Вікіпедыя.
Жале́зны век(8 ст. да н.э. - 5 ст. н.э.) - заключны перыяд першабытнай гісторыі, калі людзі нвучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы.
Выкарыстанне металу зрабіла карэнны пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія змены ў грамадскіх адносінах, аказала значны ўплыў на далейшы ход гістарычнага працэсу.
У гэты перыяд з'яўляецца маёмасная няроўнасць людзей. Удасканальванне працы і рост яе прадукцыйнасці садзейнічалі таму, што жыццё ў складзе рода становіцца неабавязковым. З яго вылучаюцца малыя сем'і, не звязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседскія абшчыны, пачынаецца разлажэнне першабытнаабшчынных зносін.