Дзмітрый Сяргеевіч Сіпягін
З Вікіпедыя.
Дзмітрый Сяргеевіч СІПЯГІН (руск.: Дми́трий Серге́евич Сипя́гин) (8 (20) сакавіка 1853, Кіеў—2 (15) скрасавіка 1902, Пецярбург), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр унутраных спраў (1900-1902).
З дваран Маскоўскай губерніі. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1876). У 1888 курляндскі, у 1891—1893 маскоўскі губернатар. У 1893 намеснік міністра дзяржаўных маёмасцяў, з 1894 намеснік міністра ўнутраных спраў, з 1900 міністр унутраных спраў. Забіты ў 1902 годзе эсэрам Балмашовым.