Горад Хеўрон
З Вікіпедыя.
ХЕЎРОН, Хеброн (ар.: الخليل, эль-Халіль — сябр або любімец божы, іўр.: חֶבְרוֹן — Хеўрон) — горад у Ізраілі, адзін са старажытных гарадоў паўднёвай Палесціны, размешчаны ў 31 км на паўднёвы захад ад Іерусаліма ў гістарычнай зямлі Ханаанскай.[1]
Паводле працы Іосіфа Флавія «Аб іудзейскай вайне», гісторыя горада налічвае каля 4500 гадоў (на кан. 20 ст.). Да заваявання хеўронскай пладароднай раўніны яўрэямі тут жыло племя енакіяў, якое было выцеснена Халебам і яго нашчадкамі. Будучы цар Давыд застаў Хеўрон у руках моцнага і ваяўнічага роду халебітаў, з якімі ён увайшоў у сяброўства і з іх дапамогай стаў царом над усёй тэрыторыяй паўднёвай Палесціны. На працягу 7 гадоў Хеўрон быў сталіцай Давыда, які пасля гібелі цара Саула перанёс сваю рэзідэнцыю у Іерусалім. У часы валадарства Раваама Хеўрон быў адным з важнейшых добра ўмацаваных гарадоў Палесціны. Пасля вавілонскага палону яго зноў занялі яўрэі, а потым горад трапіў пад уладу ідумеяў. У 164 да н.э. Іуда Макавей вызваліў Хеўрон ад ідумеяў. У часы валадарства ў Палесціне крыжаносцаў горад служыў рэзідэнцыяй епіскапа (1167-1187). Хрысціяне і мусульмане лічаць Хеўрон свяшчэнным горадам, сюды ідуць шматлікія паломнікі на пакланенне да грабніцы патрыярхаў і прарокаў.[1]
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.144-145. ISBN 5-343-00151-3.