Горад Манчагорск
З Вікіпедыя.
МАНЧАГОРСК (руск.: Мончегорск), горад (з 1937 года) у Расіі, у складзе Мурманскай вобласці. Насельніцтва 50,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1937 годзе.
Горад размешчаны на Кольскім паўвостраве, за Палярным кругам, у паўночных перадгор'ях горнага масіва Хібіны, на беразе маляўнічага возера Імандра, у 145 км на поўдзень ад Мурманска.
Мончегорск узнік у 1937 у сувязі з распрацоўкай медна-нікелевых радовішчаў, стаў буйным цэнтрам медна-нікелевай прамысловасці. Вядучае прадпрыемства горада — ААТ «Кольская горана-металургічная кампанія» (пляцоўка «Северанікель», да 2001 года АТ «Камбінат Северанікель») (вытворчасць нікеля, чарнавой медзі, кобальту, сернай кіслоты) — уваходзіць у склад ААТ ГМК «Нарыльскі нікель».
|
||
---|---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | Мурманск | |
Іншыя гарады | Аленегорск | Апаціты | Астраўной | Гаджыева | Заазёрск | Запалярны | Кандалакша | Кіраўск | Каўдор | Кола | Манчагорск | Палярныя Зоры | Палярны | Севераморск | Снежнагорск |