Горад Дэтройт
З Вікіпедыя.
ДЭТРО́ЙТ [ англ. Detroit ад франц. Ville d’étroit "горад праліва" ], горад у ЗША, графства Вэйн, ПдУ штат Мічыган, на р.Дэтройт.
Насельніцтва: 887 тыс. (2005), метраполіс: 4469 тыс. (2005). Паселішча з 1701, горад з 1815.
Найбольшы горад у штаце Мічыган. Порт і значны вузел чыгуначных ліній і суднаходства па Вялікіх Азёрах. Тунель і грузавы паром Дэтройт-Віндзар (Антарыё, Канада), міжнародны мост Амбасадар, Мічыганскі цэнтральны чыгуначны тунель.
Прамысловасць: аўтамабільная і запасных частак, біятэхналогіі, інфарматыка, нанатэхналогіі і інш.
Універсітэт штата ім. Вэйна, Коледж Мэрыгроўв, Універсітэт Дэтройт-Мерсі, і інш.
Еўрапейскае засяленне пачалося з заснавання французскіх форту і паселішча Антуанам дэ ла Мотам Кадзілакам пад назвай Форт-д'Этройт ("форт праліва") (1701). У брытанскім уладанні (1760). У амерыканскім уладанні (1796). Першая сталіца тэрыторыі, потым штата (1805—1847). Пажар (1805) знішчыў амаль увесь горад. Узяты брытанскім войскам (1812), амерыканскім войскам (1813). З развіццём воднага і наземнага транспарту горад хутка вырас у 1830-я. Дзейнасць Генры Форда і іншых зрабіла горад, у свой час, "аўтамабільнай сталіцай свету" (адсюль прыдомкі, напр., Motor Town і Motown). Горад быў вядучым цэнтрам ваеннай вытворчасці ў час 1-й і 2-й сусв. войнаў.