Горад Гвадалахара
З Вікіпедыя.
ГВАДАЛАХА́РА [ ісп. Guadalajara ], горад і гарадскі комплекс у Мексіцы, штат Халіска (сталіца штата), ПдЗ Мексіка. Насельніцтва: 1601 тыс. (2005).
Вышыня: 1567 м. Горад стаіць на раўніне, абкружанай гарамі. Другі паводле велічыні горад краіны.
Міжнародны аэрапорт Мігель-Ідальга ў 15 км ад гораду.
Важны цэнтр транспарту і прамысловасці. Прамысловасць: харчовая, тэкстыль, пластмасы, хімічная, электроніка ("крэмніевая даліна" Мексікі). Экспарт у ЗША складае да 40%. Папулярны курортны цэнтр.
Універсітэт Гвадалахары.
Заснаваны Крыстабалем дэ Ан'ятэ (каля 1530). Горад двойчы перамяшчаўся, да і ў час Міштонаўскай вайны, з прычыны ваеннай пагрозы ад карэнных жыхароў. Канчаткова і афіцыйна заснаваны ў 1542. Сядзіба ўладаў Нуэва-Галісіі. У час вайны з Іспаніяй горад быў узяты Ідальгам і Касцілам (1810). У далейшым горад традыцыйна быў цэнтрам рэфарматарскіх рухаў.