Горад Інта
З Вікіпедыя.
ІНТА (руск.: Инта) — горад (з 1954) ў Расіі, абласнога падпарадкавання ў Рэспублікі Комі. Насельніцтва 38,3 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1940 годзе.
Размешчаны на левым беразе ракі Вялікая Інта (прыток Пячоры), у 608 км ад Сыктыўкара.
Аснова эканомікі — вуглездабываючая і вуглеўзбагачальная прамысловасць з развітой рамонтна-механічнай базай. Мясцовыя харчовая прамысловасць, энергетыка і сельская гаспадарка.
Гарады Рэспублікі Комі | ||
Варкута | Вуктыл | Емва | Інта | Мікунь | Пячора | Саснагорск | Сыктыўкар | Усінск | Ухта |