Генрых III Валуа
З Вікіпедыя.
Генрых III ВАЛУА, Генрык ВАЛЕЗЫ (фр.: Henri III; 19 верасня 1551, Фантэбло, Францыя – 2 жніўня 1589), герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі (1575–1589), апошні прадстаўнік дынастыі Валуа (Ангулемская галіна) на стальцы Францыі. Трэці сын Генрыха II Валуа і Екацярыны Медзічы.
Вайсковая і палітычная кар'ера Генрыка пачалася вельмі рана. У лістападзе 1567 ён прызначаны генерал-лейтэнантам і атрымаў камандаванне над каралеўскім войскам Францыі. Генрыху прыпісваюць дзве перамогі над гугенотамі пры Ярнаке ў сакавіку 1569 і пры Манкантры ў верасні 1569. Хоць на самой справе кіраўніцтва войскам ажыццяўлялі больш дасведчаныя палкаводцы, у Парыж ён вярнуўся авеяны славай гэтых перамог. Генрык быў любімым сынам Екацярыны Медзічы і існуе меркаванне, што яна жадала каб менавіта ён атрымаў каралеўскі сталец. Баючыся палітычнага ўзмацнення Генрыха ў Францыі, яго брат Карл IX Валуа падтрымаў прапанову ажаніць яго з Ганнай Ягелонкай, каб пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ён стаў спадкаемцам Рэчы Паспалітай і такім чынам пазбавіцца ад Генрыха ў Францыі і адначасова не дапусціць на трон Рэчы Паспалітай Габсбургаў. Але звесткі пра Варфаламееўскую ноч (24 жніўня 1572), у падрыхтоўцы якой удзельнічаў Генрых, выклікалі выступленні супраць яго кандыдатуры пратэстантаў Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік Францыі біскуп дэ Манлюк усё ж такі здолеў атрымаць падтрымку большасці сенатараў і шляхты, што сабраліся на выбары. Ён даў пісьмовае пацвярджэнне ўмоў, на якіх Генрых будзе абраны каралём, г.зв. "Генрыкавых артыкулаў". Генрых абавязваўся таксама пабрацца шлюбам з Ганнай Ягелонкай адразу па прыездзе ў Рэч Паспалітую. Таксама была падпісана дамоўленасць пра ваенныя і фінансавыя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, умовы пакарання французскім урадам удзельнікаў Варфаламееўскай разні і ўстанаўленне міру з гугенотамі. На элекцыйным сойме ў Варшаве (11 мая 1573) гнезненскі арцыбіскуп Уханскі абвясціў абранне Генрыха каралём польскім і вялікім князем літоўскім. 16 траўня 1573 пасля атрымання канчатковай згоды часткі паслоў-пратэстантаў надворныя маршалкі, каронны і літоўскі, афіцыйна абвясцілі абранне на стальцы Генрыха. 18 лютага 1574 Генрык прыехаў у Кракаў, 24 лютага 1574 адбыліся каранацыя і прысяга ў адпаведнасці з "Генрыкавымі артыкуламі".
Большасць паслоў сойма, бачачы няздольнасць Генрыха выканаць фінансавыя і ваенныя абавязкі, патрабавала паўторнай прысягі па кожным пункце артыкулаў асобна. У шмат якіх ваяводствах пачаўся рух за пазбаўленне Генрыха кароны. Не ўдалося, як гэта прадугледжвалі "Генрыкавы артыкулы", стварыць пры каралю дарадчы орган з 16 сенатараў і паслоў. Незадавальненне выклікала нежаданне Генрыха ажаніцца з Ганнай Ягелонкай.
30 мая 1574 у ва Францыі памёр Карл IX. Сенат Рэчы Паспалітай пастанавіў, што рашэнне аб ад'ездзе караля можа прыняць толькі вальны сойм. У ноч на 19 чэрвеня 1574 Генрых тайна выехаў з Кракава. Падкаморы каронны Ян Тэнчынскі дагнаў яго, але дамогся толькі абяцання вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як толькі ўладкуе справы ў ва Францыі. У Францыі Генрыха абралі каралём пад імем Генрыха III, у Рэч Паспалітую ён не вярнуўся. Быў забіты манахам ордэна якабітаў Якавам Клеманам пад час аблогі Парыжа. Да канца жыцця Генрык карыстаўся тытулам караля польскага і вялікага князя літоўскага.
[правіць] У Сеціве
|
|
---|---|
Князі палян |
Земавіт — Лешэк — Земамысл
|
Каралі Польшчы |
Мешка I — Баляслаў I Храбры — Мешка II — Безпрым — Мешка II — Баляслаў Забыты — Казімір I Аднавіцель — Баляслаў II Смелы — Уладзіслаў I Герман — Баляслаў III Крывавусты — Збігнеў |
Князь-прынцэпс Польшчы |
Уладзіслаў II Выгнаннік — Баляслаў IV Кучаравы — Мешка III Стары |
Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пржэмысл
|
Пржэмыславічы |
Вацлаў II Чэшскі — Вацлаў III Чэшскі |
Пясты (князі Кракава) |
Уладзіслаў Лакеток |
Каралі Польшчы |
Уладзіслаў Лакеток — Казімір III Вялікі |
Анжу | |
Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
Выбарныя каралі |
Генрых Валуа — Ганна Ягелонка — Стэфан Баторый — Жыгімонт III — Уладзіслаў IV — Ян II Казімір — Міхась Карыбут Вішнявецкі — Ян III Сабескі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст II Моцны — Станіслаў Ляшчынскі — Аўгуст III — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |