Вінцэнт ван Гог
З Вікіпедыя.
Вінцэнт ван Гог (Vincent Willem van Gogh, нар. 30 сакавіка 1853 г., — пам. 29 ліпеня 1890 г.) – сусветна вядомы нідэрландскі мастак, творчасць якога належыць да накірунку постімпрэсіянізм. Фарбы служылі ван Гогу для выражэння сваіх ўнутраных перажыванняў ў большай ступені, чым у іншых мастакоў. Не меў прызнання сярод сваіх сучаснікаў, у нашыя ж часы набыў вялікую папулярнасць.
Змест |
[правіць] Дзіцячыя і юнацкія гады
Нарадзіўся 23 сакавіка 1853 года ў вёсцы Грот Цундэрт у нідэрландскай Брабанцыі, каля мяжы з Бельгіяй. Бацька яго быў пратэстаскім пастырам, а маці паходзіла з сям'і мастакоў. Апрача яго ў сям'і было яшчэ пяцёра дзяцей: Ганна, Тэа, Элізабэтта, Вільгельм і Карнэлія. У пятнаццаць гадоў скончыў сваю адукацыю. Маляваў з дзяцінства, але сур'ёзна сутыкнуўся з гэтым мастацтвам у Гаазе, дзе, маючы 16 гадоў, працаваў у галерэі. Сюды яго скіравала маці. Напачатку меў цесную сувязь з мастацкай нідэрландскай традыцыяй, паказваючы асаблівасці прадметаў праз багацце гульні святла. Выкарыстоўваў дастаткова цёмную, імпаставую манеру, тыповую, напрыклад, для Франса Гальса. У 1873 (1874) годзе Вінцэнт ван Гог пачаў працу ў лонданскім філіяле галерэі. Тут ён закахаўся ў дачку сваіх гаспадароў – Яўгенію Лойер. Аднак яна, будучы ўжо заручанай, адкідае прапанову сужэнтва з боку мастака. Гэтае расчараванне выклікае дэпрэсію і нэрвовы ўпадак, у выніку чаго ў 1876 годзе ван Гог страчвае працу ў галерэі і вяртаецца дадому. Гэта былі першыя праявы хваробы нервовай сістэмы, якая будзе спадарожнічаць яму ўсё жыццё. У 1876 годзе вярнуўся ў Англію як інкасатар у адну з лонданскіх школ. Уражаны беднасцю, адмовіўся збіраць грошы і таму ізноў стаў беспрацоўным. У 1878-1880 гадах, жадаючы дапамагаць бедным і праводзіць місіянерскую дзейнасць, Вінцэнт ван Гог становіцца пратэстанскім казнадзеем (абвяшчальнікам навукі), працягваючы сямейныя традыцыі. Ён вучыцца тэалогіі, але навучанне для яго было вельмі цяжкім. За дапамогу бедным шахцёрам у бельгійскім вугальным басейне ў Борынаж за кошт маёмасці пратэстанскай супольнасці ў 1880 годзе яго звольнілі.
[правіць] Рашэнне стаць мастаком
Ван Гог выязжае ў Брусэль, дзе вырашае стаць мастаком. У 1881 годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у Этэн. Там ён стварае першыя карціны, якія пазней стануць шырока вядомымі (напрыкл. «Сейбіт»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адкідае яго заляцанні, Вінцэнт выязжае за ёй у Амстэрдам. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасля сваркі наконт будучых планаў, зрывае кантакты з бацькам і пераезжае ў Гагу. Там вучыцца маляванню ў Антона Mauve. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з т. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэллю і сяброўкай па жыцці. Ціск і абурэнне з боку сям'і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе з'яўляюцца першыя карціны напісаныя маслам. У жніўні 1883 года ван Гог адыходзіць ад Сіен, пакідае Гагу і накіроўваецца ў Дрэнтэ ў паўночнай Галандыі. Там, жывучы ў спартанскіх умовах, праводзіць шмат часу на прагулках па ваколіцах, малюючы пейзажы і сцэны з жыцця звычайных людзей. Яму не хапае сродкаў для набыцця матэрыялаў для малявання, што вымушае яго вярнуцца дадому. Пад канец 1883 года згаджаецца з бацькамі і вырашае пасяліцца ў іх новым доме ў Ное. Там жыве да смерці бацькі ў 1885 годзе. У гэты перыяд былі створаны такія карціны як «Мёртвая натура з адчыненай Бібліяй» або «Ядучы бульбу». У лістападзе 1885 года Вінцэнт выязжае ў Антвэрпэн, каб вучыцца ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У гэты час ён вельмі хварэе, церпіць ад сіфілісу, а хворы страўнік нішчыцца ад недахопу ежы. Ван Гог хутка адмаўляецца ад навукі, бо яго празмерна індывідуальная тэхніка не мае прызнання ў акадэміі. Расчараваны, ён едзе ў Парыж. У Парыжы жыве разам з малодшым братам Тэо на Montmartre. Вялікае ўражанне на яго робяць працы імпрэсіяністаў. Некаторыя з іх дапамагаюць ван Гогу, сярод іх: Эміль Брэнрад i Поль Гаген. Асабліва пасябраваў з Гагенам. Ван Гога пачынаюць пакідаць сябры і знаёмыя, калі выпіваючы ўжо не зможа кантраліраваць сваіх паводзін. Вырашае выехаць з Парыжа. У тыя часы панавала захапленне японскім мастацтвам, якое меў і ван Гог. Таму пераезжае ў месца якое б нагадвала яму Японію.
[правіць] Арль
У 1888 годзе перасяляецца ў Арль у Правансе. Там у поўні сфармаваўся яго стыль малявання, які характэрызуюць інтэнсіўныя колеры, якія адбіваюцца ад прадметаў ды кантрасная грубая фактура і дэфармацыя. Паўстае шмат цудоўных карцін. Ван Гог жадаў зрабіць з Арль мастацкі цэнтар, пераконвае ў гэтым Поля Гагена, які прыбыў у Арль у кастрычніку 1888 года. Ван Гог наймае «жоўты дом», дзе працуе па шаснаццаць гадзін на суткі. Паміж Вінцэнтам і Гагенам здараюцца канфлікты. 23-га снежня мела месца сварка, падчас якой п'яны ван Гог атакуе Гагена брытвай. Той здолеў уцячы, ван Гог жа адразае сабе кавалак правага вуха. З гэтага моманту галюцынацыі і нэрвовыя зрывы здараюцца ў яго ўсё часцей, пераплятаючыся з перыядамі добрага самаадчування і яснасці думкі. У гэты час ён стварае найбольш сваіх знакамітых твораў. У сакавіку 1889 года жыхары Арль выправажваюць ван Гога з горада. У маі ён дабравольна лечыцца ў псіхіятрычным шпіталі ў St. Remy. Там яму быў пастаўлены дыягназ эпілепсія, аднак цяпер лічыцца, што ён хварэў на парфірыю. Падчас больш спакойных месяцаў, калі хвароба, як выдавалася, адступала, яму дазвалялі пакідаць шпіталь, каб маляваць. У гэты час ван Гог стварае 200 карцін. На пачатку 1890 года была апублікавана першая пазітыўная ацэнка яго прац, аўтарам якой быў Алберт Aurier. Яшчэ раз ван Гог спрабуе пачаць нармальнае жыццё. Наведаўшы ў Парыжы любімага брата Тэа, яго жонку і сына, 21 мая 1890 года прыязжае ў Овер-сюр-Уаз на поўначы Францыі і пасяляецца ў гасцініцы. Знаходзіцца пад апекай доктара Гачэта, лекара і мецената мастакоў. У нанятым пакоі над кавярняй за некалькі дзён стварае каля 70-ці палотнаў. Сярод іх «Поле пшаніцы з крумкачамі», якое лічыцца апошнім творам мастака. 27 ліпеня 1890 года Вінцэнт ван Гог у наплыве дэпрэсіі, выйшаўшы з дома, з рэвальвера стрэліў сабе ў грудзі. Ён вярнуўся дадому, дзе цэлую ноч праляжаў палячы трубку. Памёр 1-га жніўня з-за атрыманых ран, не дазволіўшы аказаць сабе дапамогу.
[правіць] Найбольш вядомыя творы
- «Боты» (1885, маслам на палатне, 37,5 х 45 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
- «Ядучы бульбу» (1885, маслам на палатне, 82 х 114 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
- «Жоўты дом» (1888, маслам на палатне, 72 х 91,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
- «Рыбацкія лодкі на пляжы ў Saintes-Maries-de-la-Mer» (1888, маслам на палатне, 64 х 81,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
- «Крэсла Гагена» (1888, маслам на палатне, 90,5 х 72,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
- «Аўтапартрэт як мастака» (1888, маслам на палатне, 65,5 х 50,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
- «Сланечнікі» (1888, маслам на палатне, 92 х 73 см, National Gallery, Лондан).
- «Зорная ноч» (1888, маслам на палатне, 73,7 х 92,1 см, Musée d’Orsay, Парыж).
- «Спальня ў Арль» (1889, Art Institute of Chicago, Чыкага).
- «Поле з кіпарысамі» (1889, National Gallery, Лондан).
- «Аўтапартрэт» (1890, Jev de Paume, Парыж).
- «Пшанічнае поле з крумкачамі» (1890, маслам на палатне, 50,5 х 103 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).