Барый
З Вікіпедыя.
Барый (ад грэч.: barys — "цяжкі", лац.: Baryum) Ba — хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 56.
[правіць] Прыродныя крыніцы
У свабодным стане ў прыродзе не сустракаецца. З мінералаў прамысловае значэнне маюць барыт BaSO4 і вітэрыт BaCO3.
[правіць] Прымяненне
Прымяняецца ў металургіі (дадаецца пры выплаўцы медзі, свінца для ачысткі гэтых металаў ад серы і газаў), у тыпаграфскай справе, пры вырабе электродаў запальных свечак рухавікоў унутранага згарання, падшыпнікавых сплаваў, у медыцына|медыцыне (рэнтгеналагічныя даследаванні страўнікава-кішачнага тракту).