Аперацыйная сістэма
З Вікіпедыя.
Аперацыйная сістэма (АС), камп'ютэрная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютэра. Галоўны складнік сістэмнага праграмнага забеспячэння. Выконвае найпрасцейшыя заданні, напр., кіруе выкарыстаннем памяці, выконвае праграмныя інструкцыі згодна з пэўнай сістэмай прыярытэтаў, кіруе прыстасаваннямі ўводу/вываду, забяспечвае праграмы карыстальніка магчымасцю выкарыстання сеткавых пратаколаў, дае дастасоўным праграмам просты інтэрфейс работы з файламі і інш.