Эпамінонд
З Вікіпедыя.
Эпамінонд (грэч.: Επαμεινώνδας) (каля 418 да н.э., Фівы – 362 да н.э., Мантынея), старжытнагрэчаскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч. У 379 да н.э. удзельнічаў у дэмакратычным перавароце ў Фівах. У якасці беатарха (аднаго з вышэйшых ураднікаў Фіваў і Беатыйскага саюза) праводзіў антыспартанскую палітыку. У 371 да н.э. у бітве пры Леўктрах разбіў спартанскае войска, упершыню ў гісторыі ваеннага майстэрства скарыстаўшы прынцып канцэнтрацыі сіл на напрамку вырашальнага ўдару. Чатыры кампаніі Эпамінонда ў Пелапанесе (370 да н.э., 369 да н.э., 367 да н.э. і 362 да н.э. гг.) прывялі да падзення спартанскай гегемоніі ў Грэцыі. Загінуў у бітве пры Мантынее.
[правіць] Літ.
- Корнелий Непот, Книга о знаменитых иноземных полководцах, Москва, 2002 (пер. з лац.);
- Ксенофонт, Греческая история, Санкт-Петербург, 1996 (пер. са старажытнагрэч.).