Жанчына
З Вікіпедыя.
Жанчына, чалавечая істота, якая валодае марфалагічнымі, функцыянальнымі і іншымі прыкметамі, якія вызначаюць жаночы пол: жаночы набор палавых храмасом (XX), рост, маса цела, асаблівасці целаскладу, будовы палавых органаў, інтэнсіўнасць абмену рэчываў, колькасць формавых элементаў крыві, гарманальны і біяхімічны статус і г.д., а таксама ўласцівыя жаночаму полу псіхалагічныя асаблівасці: пяшчота, дружалюбнасць, какетлівасць, высокая эмацыянальнасць і інш. У перыяд палавой спеласці - здольнасць цяжарыць, нараджаць і ўскормліваць дзіця.