Жоўты колер
З Вікіпедыя.
Жоўты | ||
---|---|---|
— Колерныя каардынаты — | ||
RGB HEX | #FFFF00 | |
RGB¹ | (r, g, b) | (255, 255, 0) |
CMYK² | (c, m, y, k) | (0, 0, 100, 0) |
HSV | (h, s, v) | (60°, 100%, 100%) |
¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100] |
Жоўты — колер з даўжынёй хвалі ад 565 нм да 590 нм. З'яўляецца дадатковым колерам да сіняга. Аднак у старажытнасці, з-за недасканаласці пігментаў, яго разглядалі як дадатковы да пурпурнага.
Адзін з стандартызаваных адценняў жоўтага з'яўляецца кампанентам сістэмы CMYK. Яго шаснаццатковае пазначэнне ў сістэме RGB — #ffff00.
Змест |
[правіць] Прыродныя эталоны і ўзоры жоўтага колеру
[правіць] Спектральныя крыніцы
- Жоўтая лінія эмісійнага спектру іонаў натрыю.
- Жоўтая охра і жоўты пясок абавязаныя сваім колерам іонам трохвалентнага жалеза.
[правіць] Арганічныя рэчывы жоўтага колеру
- Афарбоўка яечнага жаўтка выкліканая расліннымі каратынамі.
- Жоўтае восеньскае лісце афарбаваныя антацыянамі.
- Жоўты колер восеньскаму лісцю і зерням надае ксантафіл (xanthophyll), які ўдзельнічае ў фотасінтэзе нараўне з зялёным хларафілам.
- Колер мачы здаровых жывёл вызначаецца арганічным пігментам — білірубінам, які ўтвараецца з гемаглабіна.
- Жоўты колер яечнаму жаўтку надае той жа ксантафіл, а таксама аранжавыякаратынаіды. Яны ўтрымоўваюцца ў зернях раслін, з'яданых птушкамі.
- Пры гепатыце печань не можа перапрацоўваць білірубін. Вялікая колькасць білірубіну назапашваецца ў крыві, з-за чаго скура і бялкі вока жоўкнуць. Гэты сімптом завуць жаўтухай.
- Жоўць мае жоўты колер, таму ў сярэднія стагоддзі лекі з раслін жоўтага колеру давалі пры захворваннях печані. Дзіўна, але некаторыя з іх увайшлі ў навуковую медыцыну ў той жа ролі (дзьмухавец, гарычка).
[правіць] Жоўтыя неарганічныя пігменты
- Кадмій жоўты (кадміевы жоўты) — сульфід кадмія
- Хромавы жоўты
- Жоўтая охра
[правіць] Сігнальныя колеры ў прамысловасці
Жоўты святло мае мінімальнае рассейванне у атмасферы, таму выкарыстоўваецца як сігнальны, папераджальны колер; часта ў спалучэнні з чорнымі касымі палосамі — для падвышэння візуальнай кантрастнасці.
Жоўтым колерам маркіруюць балоны газаў, выкарыстаючы яго для:
- указанні назваў газаў Азот, Бутылен, Вуглекіслата;
- афарбоўкі балонаў для Аміяка;
- нанясення паласы сярністага ангідрыду, фрэона-22.
[правіць] У культуры і этнаграфіі
[правіць] Міфалогія і павер'і
Чувашы лічаць, што ад жаўтухі добра дапамагаюць пёры жаўтушкі (чув. Сар кайaк — Жоўтая птушка). У лесе адшукваюць яе гняздо, выбіраюць жоўтыя пёры, замочваюць у вадзе, пасля чаго гэтай вадой мыюць цела хворага.
[правіць] Сувязі з Кітаем і Ўсходам
- У Кітаі жоўты колер сімвалізаваў адначасова жыццё і смерць. Мясціну мёртвых звалі «Жоўтымі ключамі», але жоўты журавель быў алегорыяй неўміручасці. [1]
- Жоўты колер сімвалізаваў Кітай і кітайскага імператара. Кітайскія прастачыны ў мінулым не мелі правы апранацца ў жоўтае, паколькі гэта быў колер кіравальнай дынастыі.
- Графітавыя алоўкі фарбуюць у жоўты колер. Гэты звычай звязаны з тым, што лепшы графіт быў у Кітаі. У мінулым у жоўты колер фарбавалі толькі кітайскія алоўкі.
- Жоўтай расой («жаўтатварымі») завуць мангалоідную расу, асабліва тых яе прадстаўнікоў, якія паходзяць з Азіі.
- Жоўтае мора — названа так таму, што Хуанхэ - рака якая ўпадае ў яго прыносіць шмат вырабатаннага матэрыялу, замутняе ваду.
[правіць] Культурныя асацыяцыі
- Песня «Лісце жоўтыя над горадам кружацца» Райманда Паулса на вершы Шаферана і Петэрса. [2] [3].
- Песня і мультфільм «Yellow submarine» (жоўтая падводная лодка) групы «Бітлз».
- Песня „Yellow River“ («Жоўтая рака») брытанскай поп-групы Christie стала найбуйным і адзіным міжнародным хітом групы, заняўшы на недоўгачасовы час першае месца ў брытанскім ечарце сінглаў, другое — у Нямеччыне, 23-ю пазіцыю ў гарачай сотні «Білборда».
. У рэгбі яна азначае выдаленне на 10 хвілін.
[правіць] У вексілалогіі
- Жоўты колер на дзяржаўным сцягу Ўкраіны — колер пшанічнага поля1.
- Жоўты колер на дзяржаўным сцягу Мазамбіка сімвалізуе багацце нетраў краіны.
[правіць] Іншае аб жоўтым колеры
- Неспрактыкаванага чалавека завуць жоўтаротам, таму што ў шматлікіх птушак дзюба птушанят жоўтая.
- Жоўтай прэсай завецца нізкапробная прэса, якая ганяецца за сенсацыямі (часта выдуманымі ) і плёткамі. Гэты тэрмін паходзіць ад коміксу «Жоўтае дзіця» (The Yellow Kid), друкавальнага ў 1894—1898 гадах у газетах Нью-Ёрк Уорлд (New York World), якая выдаецца Джозафам Пулітцэрам і Нью-Ёрк Джорнал Амерыкэн (New York Journal American). Абедзве газеты, акрамя друкавання коміксу, былі вядомыя тым, што паведамлялі аб забойствах, няшчасных выпадках на пажарах і г. д. з мэтай пацешыць сваіх чытачоў.
Па іншай версіі, назва пахабна ад адцення нізкаякаснай таннай паперы, на якой друкаваліся нізкапробныя выданні
- Жоўтыя старонкі — падзел тэлефоннага даведніка, які утрымоўвае тэлефоны дзелавых арганізацый і ўстаноў, адсартаваных па катэгорыях. У папяровых даведніках гэты падзел друкуецца на паперы жоўтага колеру.
- Таксі ў Нью-Ёрку і ў некаторых іншых месцах, школьныя аўтобусы у Канадзе і ЗША і некаторыя аўтобусы ў Вялікабрытаніі фарбуюць у жоўты колер.
- Жоўтым колерам выфарбаваныя паштовыя скрыні у Літве.
- Доўгі час у Нідэрландах жоўты быў колерам грамадскага транспарта. У яго фарбавалі аўтобусы, трамваі і пасажырскія цягнікі.
- Жоўты колер часам сімвалізуе шчасце і супакой.
- Жоўтая хата — гутарковы тэрмін, які азначае псіхіятрычную лякарню. Сцены ў псіхіятрычных лякарнях часта фарбавалі ў жоўты колер. Лічылася, што гэта дзейнічае заспакаяльна на пацыентаў.
- Жоўтым металам часта завуць золата.
- Жоўты сплаў
- Жоўтыя кнігі.
[правіць] Астраномія
- Жоўты карлік
[правіць] Заўвагі
Колеры і адценні | ||||||||||